Філафрасінэ (спадарожнік)
Філафрасінэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард |
Дата адкрыцця | 6 лютага 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 22 819 950 км[1] |
Эксцэнтрысітэт | 0,194[1] |
Перыяд абарачэння | 701,3 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Атмасфера | няма |
Філафрасінэ або S/2003 J 15 — натуральны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Філафрасінэ быў знойдзены 6 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 20 жніўня 2019 года спадарожніку была дадзена назва Філафрасінэ, у гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Філафрасіны — дачкі Гефеста і Аглаі, унучкі Зеўса.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Філафрасінэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 22.627.000 км за 689 дзён, 18 гадзін і 29 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,1910. Нахіл рэтраграднай арбіты супраць плоскасці Лапласа 146,5 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Філафрасінэ складае ў сярэднім каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,5 m